
Работнік шукае працу, бізнесовец – прыбытак, прадавец – кліентаў, бюракратыя – падаткі. Усё жыцце ў пошуку – дэвіз эканомікі. Пошук патрабуе спрытнасці, ведання мясцінаў, а самае галоўнае – законных правоў і абавязкаў. Для пошуку патрэбен час, дарадцы, маладосць. Можна пачуць – знайшоў вакансію. Але ж дзіўна гучыць – купіў вакансію, скажам на тры гады за 1500 у.а. Знайсці і купіць, пагадзіцеся, розныя рэчы. Легка знайшоў – легка згубіў, альбо наадварот - так урэпіўся ў "халяву”, што не скавырнеш (гэта асабліва датычыцца "вопытных гаспадарнікаў”). Даволі небяспечная гэта справа - шукаць шчасце.
Між тым шчасце не шукаюць, ад яго адштурхоўваюцца.
Чалавек мае аўтамабіль, але шкадуе грошы на страхоўку коштам 500 у.а. Нават самы справядлівы тарыф не прыносіць задавальнення. І вось з’явіўся цуд – пошук шчасця заступіў месца шчасцю, за голас страхавацеля прапанавалі аж 800 у.а. Пошук шчасця прынёс -500 у.а. выдаткаў, а само шчасце +300 у.а. прыбытку (800-500). Але ж у чым цымес рабіць чалавека шчаслівым? Задумайся… Ен ёсць.